Каля Курапатаў 5 верасня быў затрыманы сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Павел Севярынец.
Пра гэта bchd.info паведаміла жонка палітыка Вольга. Паводле яе, сустаршыню БХД павезлі ў Бараўлянскі РАУС.
Таксама затрыманы актывіст Зміцер Казакевіч.
Нагадаем, што Павел Севярынец абвясціў на 9 верасня масавую акцыю ў Курапатах. Нельга выключаць, што такім чынам улады спрабуюць яе сарваць.
Крыніца: Напярэдадні акцыі ў Курапатах затрыманы Павел Севярынец