У панядзелак, 10 верасня, у судзе Савецкага раёна г. Мінска пачалося паседжанне па пазове бізнесоўца Аркадзя Ізраілевіча і аўтара артыкулаў пра будаўніцтва ў Курапатах рэстараннага комплексу “Поедем поедим” Дзяніса Івашына. Сутнасць прэтэнзіі: публікацыі ў газеце зняважылі  ягоныя гонар, годнасць і дзелавую  рэпутацыю, а таксама нанеслі бізнесоўцу “маральную шкоду”, які ён ацаніў у 40 тысяч рублёў. 29 жніўня суддзя суда Савецкага раёна Вераніка Абрамовіч правялапапярэдняе судовае паседжанне, на якое сам бізнэсовец не з'явіўся. Пасля гадзіннага разбіральніцтва суддзя запатрабавала прадстаўніцу пазоўніка ўдакладніць зыск да «Новага часу», а Ізраілевіча асабіста прысутнічаць на працэсе.

Судовы працэс пачаўся ў 14.30. Суддзя Вераніка Абрамовіч.

Галоўная рэдактарка “Новага часу” Аксана Колб, журналіст Дзяніс Івашын, юрыст БАЖа Алег Агееў
1. На гэты раз судовае паседжанне прызначылі ў залі, разлічанае на большую колькасць людзей, у адрозненні ад папярэдняга судовага паседжання.На фота галоўная рэдактарка “Новага часу” Аксана Колб і адвакат. Журналіст Дзяніс Івашын і юрыст БАЖа Алег Агееў, які прадстаўляе яго інтарэсы
novychas_sud_6.jpg
2. У панядзелак 10 верасня пазоўнік Аркадзь Ізраілевіч з'явіўся на судзе
novychas_sud_5.jpg
4. Падтрымаць журналістаў "Новага часу" прыйшлі абаронцы Курапатаў. На фота Наталля Басалыга

Крыніца: Суд над "Новым часам" Фота