Экс-лідэр Аб'яднанай грамадзянскай партыі (АГП) Анатоль Лябедзька на міжнародным узроўні абскарджвае штраф за прэс-канферэнцыю ў Курапатах, паведамляе "Гомельская Вясна".
Гаворка ідзе пра максімальны штраф у 50 базавых велічынь (1225 руб.), які палітыку выпісала суддзя суда Цэнтральнага раёна Вікторыя Шабуня за прэс-конфенцию 21 чэрвеня ва ўрочышчы Курапаты, каля рэстараннага комплексу "Поедем, поедим".
Складзены пратакол па артыкуле 23.34 КаАП (парушэнне парадку арганізацыі і правядзення масавага мерапрыемства) Лябедзька назваў «шызафрэнічным». У судзе палітык вінаватым сябе не прызнаў, паколькі, па яго словах, ён быў "поўнасцю здаровы", а абвінавачваюць яго "не зусім здаровыя людзі".
Абскарджанне штрафу ў вышэйстаячым судзе выніку не прынесла. Суддзя Мінскага гарадскога суда Максім Лапко напісаў, што «адміністрацыйнае спагнанне на Лябедзьку накладзена з улікам характару здзейсненага правапарушэння, абставінаў яго здзяйснення, дадзеных, якія характарызуюць яго асобу, што адказвае мэтам адміністрацыйнай адказнасці».
Па-меркаванню Лябедзькі, судовыя інстанцыі парушылі ягоныя грамадзянскія і палітычныя правы, замацаваныя ў міжнародных дакументах, падпісаных Рэспублікай Беларусь.
Анатоль Лябедзька просіць Камітэт ААН па правах чалавека разгледзець яго зварот і, усталяваўшы факт парушэння, рэкамендаваць ураду Беларусі прывесці нормы нацыянальнага закона "Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь" у адпаведнасць з міжнароднымі абавязацельствамі, а менавіта ў адпаведнасць з артыкуламі 19 і 21 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах.
Крыніца: Лябедзька абскарджвае ў КПЧ штраф за прэс-канферэнцыю ў Курапатах