Алена Маслюкова. Фота - ПЦ "Вясна" Пракурорcкае папярэджанне вынесенае 15 верасня праваабаронцы са Светлагорску Алене Маслюковай.

Актывістку позвай на 13-30 у суботу выклікаў пракурор раёна А. Яўсеенка і папярэдзіў аб адказнасці за парушэнне заканадаўства аб масавых мерапрыемствах, палічыўшы, што Маслюкова можа быць арганізатарам несанкцыянаванага масавага мерапрыемства.

 Позва Алене Маслюковай

Нагадаем, у Светлагорску 15 верасня планавалася правесці мітынг супраць працы завода па вытворчасці беленай цэлюлозы, аднак улады на гэты дзень запланавалі іншае мерапрыемства. Аднак людзі ўсё адно сабраліся на плошчы і правялі флэшмоб супраць смярдзючых выкідаў з кітайскага заводу.

Па інфармацыі Радыё Свабода, не менш за 150 чалавек у мэдыцынскіх масках і з зялёнымі паветранымі балонікамі сабраліся каля цэнтральнай плошчы. Пляцоўку ў прызначаны час — 17.00 з ініцыятывы ўлады занялі дзеці. Яны танцавалі і запускалі паветраныя шары чырвонага колеру.

Паміж жыхарамі райцэнтру хадзіў міліцыянт Яўген Бяспалька і папярэджваў праз мэгафон, што «дадзенае мерапрыемства несанкцыянаванае», за што наступае адказнасьць па артыкуле 23.34 Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэньнях.

 Флэш-моб 15 верасня ў Светлагорску. Фота Алены Маслюковай.

 Флэш-моб 15 верасня ў Светлагорску. Фота Алены Маслюковай.

«Дык арыштуй нас! Нам усё роўна, дзе паміраць — тут ці ў турме!», — закрычала на міліцыянта пэнсіянерка. Іншыя ўдзельнікі флэшмобу пыталіся ў міліцыянта — ці ёсць у яго дзеці і ўнукі?

Канфлікт вакол заводу па вытворчасці сульфатнай беленай цэлюлозы паміж мястэчкам Якімава Слабада і Светлагорскам, што на Гомельшчыне, цягнецца ўжо шэсць год. Спачатку грамадзяне беспаспяхова выступалі супраць пачатку будаўніцтва, цяпер патрабуюць спыніць працу прадпрыемства.

Крыніца: Светлагорск: Праваабаронца атрымала папярэджанне ад пракурора Фота