Сёння кожны, хто мае тэлефон, можа ў любы момант і ў любым месцы засняць на фота ці відэа падзеі, што адбываюцца. Такая медыя-інфармацыя можа стаць публічнай, віруснай, а часам і значнай, напрыклад, пры выкарыстанні яе ў судзе. Аднак, ці ўсё, усіх і ўсюды можна фатаграфаваць і здымаць у Беларусі? Пра тое, што трэба ведаць пачаткоўцам і дасведчаным фатографам, расказваем ў прававым лікбезе ад "Вясны".
Ці магу я фатаграфаваць ці здымаць на масавых мерапрыемствах - мітынгах, шэсцях, пікетах? У заканадаўстве Беларусі няма забароны на здымку месцаў, адкрытых для масавага наведвання (вуліцы, паркі, скверы), і людзей у гэтых месцах або на масавых мерапрыемствах. |
А асобных людзей на вуліцы? Для фатаграфавання асобных людзей лепш спытаць у іх дазволу. На гэта ўказвае арт. 18 Закона «Аб інфармацыі, інфарматызацыі і абароне інфармацыі»:
Пры чым важна памятаць, што пад «інфармацыяй аб прыватным жыцці» маюцца на ўвазе «звесткi, што складаюць асабістую і сямейную таямніцу, таямніцу тэлефонных перамоў, паштовых і іншых паведамленняў, што тычацца стану здароўя чалавека». Калі вы захочаце пасупрацоўнічаць са СМІ (прадаць фота ці відэа) або з'яўляецеся журналістам, то арт. 40 Закона «Аб сродках масавай інфармацыі» абавязвае спытаць дазвол на фота- і відэаздымкі асобных фізічных асоб.
|
А міліцыянтаў? Так, можна фатаграфаваць міліцыянтаў пры выкананні імі сваіх службовых паўнамоцтваў. Закон «Аб органах унутраных спраў» выразна ўказвае на тое, што «дзейнасць органаў унутраных спраў з'яўляецца галоснай, адкрытай для грамадзян і сродкаў масавай інфармацыі ў той меры, у якой гэта не супярэчыць патрабаванням заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб абароне дзяржаўных сакрэтаў і іншай ахоўваемай законам таямніцы». |
А будынак РУУС - там можна праводзіць фота- і відэаздымку? У дзяржустановах вырабляць здымку можна. Гэта права замацавана ў Законе «Аб інфармацыі, інфарматызацыі і абароне інфармацыі» - «не можа быць абмежаваны доступ да інфармацыі аб дзейнасці дзяржаўных органаў, грамадскіх аб'яднанняў» (арт. 16), а таксама ў Канстытуцыі - «грамадзянам Рэспублікі Беларусь гарантуецца права на атрыманне, захоўванне i распаўсюджванне поўнай, дакладнай i своечасовай iнфармацыi аб дзейнасцi дзяржаўных органаў, грамадскіх аб'яднанняў, аб палітычным, эканамічным, культурным i мiжнародным жыццi, стане навакольнага асяроддзя» (арт. 34). Наогул, калідоры і кабінеты міністэрстваў, камітэтаў, ведамстваў і іншых дзяржорганаў - грамадскія месцы, таму людзі маюць права фатаграфаваць міліцыянтаў, суддзяў, пракурораў, міністраў пры выкананні імі сваіх абавязкаў, не замінаючы нармальнай працы супрацоўнікаў і не парушаючы пры гэтым правы іншых асобаў. Выключэнне складаюць дзяржаўныя сакрэты. |
Добра, у судзе можна здымаць? Так, можаце фатаграфаваць як сам будынак суда, так і калідоры, залы суда. Можна вырабляць і фотаздымкі судовага паседжання, калі суддзя даў дабро і ўдзельнікі працэсу не супраць, а само фатаграфаванне не перашкаджае нармальнаму ходу судовага разбору справы. Пры гэтым у судах пры разглядзе спраў аб дзяржаўных сакрэтах фотаздымкі праводзіць забаронена. |
А што наконт калоній, турмаў і іншых месцаў несвабоды? А вось тут складаней, так як адміністрацыі такіх устаноў спасылаюцца на тое, што турмы, калоніі, ІЧУ і інш. - «рэжымныя аб'екты», здымкі якіх забароненыя. |
Дзе яшчэ нельга рабіць фота/відэа? Нельга фатаграфаваць на борце самалёта, у бібліятэках, у музеях без суправаджэння супрацоўнікаў, у клубах, казіно, залах з ігральнымі аўтаматамі, тэрыторыі амбасадаў і консульстваў розных дзяржаў. Нельга рабіць фота і пры праходжанні дзяржаўнай мяжы, што замацавана ў п. 1.4 Пастановы «Аб парадку праходжання памежнага кантролю ў пунктах пропуску праз дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь грамадзянамі РБ, замежнымі грамадзянамі і асобамі без грамадзянства»:
Таксама забаронена здымаць рэжымныя і стратэгічныя аб'екты, пералік якіх зацвярджаецца Саветам міністраў Беларусі і не выкладваецца ў публічны доступ. Напрыклад, да рэжымным аб'ектаў адносяцца магістральныя трубаправоды, метро, чыгуначнае палатно, аэрапорты і іншае. |
Да якой адказнасці мяне могуць прыцягнуць? Прамой адказнасці за фота- і відэаздымкі ў Кодэксе аб адміністрацыйных правапарушэннях не прадугледжваецца, акрамя як за парушэнне правілаў фатаграфавання, кіназдымкі і карыстання сродкамі радыёсувязі ці іншымі прыборамі на борце паветранага судна вам могуць даць штраф ад адной да трох базавых велічынь (ч.2 арт. 18.6 КаАП). Аднак, супрацоўнікі міліцыі могуць затрымаць вас за фота- і відэаздымкі і даставіць у аддзяленне «для высвятлення асобы» на тры гадзіны, як гэта было ў 2015 годзе за фатаграфаванне адміністрацыйных будынкаў з Дзмітрыем Ласько, хоць МУС і адмаўляла забарону на здымкі. Хутчэй за ўсё, вас прымусяць выдаліць усе фатаграфіі і відэа з вашага фотаапарата ці тэлефона, а таксама могуць скласці пратакол, напрыклад, за «дробнае хуліганства» (арт. 17.1 КаАП) або «непадпарадкаванне законным патрабаванням службовай асобы пры выкананні абавязкаў» (арт. 23.4 КаАП), бо гэтыя артыкулы найбольш часта выкарыстоўваюцца, калі трэба прыцягнуць хоць да нейкай адказнасці. |
Дзе ж тады можна здымаць без наступстваў? Можна вырабляць фота- і відэаздымкі ў крамах, на рынках, у банках, у месцах грамадскага харчавання, на вакзалах, ва ўстановах аховы здароўя і храмах, нягледзячы на забароны кіраўніцтва гэтых устаноў, бо гэта - грамадскія месцы, адкрытыя для свабоднага наведвання. |
Калі ў вас засталіся пытанні, пішыце на пошту "Вясны" - Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
Крыніца: «Усмехніцеся, зараз вылеціць птушка», або Што трэба ведаць пра фота- і відэаздымкі ў Беларусі?