У судзе Цэнтральнага раёна Гомеля 21 верасня разгледжаная адміністрацыйная справа, заведзеная на грамадскага актывіста і фрылансера Канстанціна Жукоўскага. Яго вінавацяць ў незаконным вырабе і распаўсюдзе прадукцыі СМІ (частка 2 арт. 22.9 КаАП РБ). На суд Жукоўскі вырашыў прыйсці ў арыштанцкай робе, чым злёгку шакаваў судовых служак. Аднак толькі не суддзю. Вырак - штраф у памеры 30 базавых велічынь. 

Крыніца: Апошні штраф за тыдзень дастаўся фрылансеру Кастусю Жукоўскаму