Што вы ведаеце пра Правы Чалавека? Для чаго яны патрэбныя і чаму Дэкларацыю правоў чалавека напісалі пасля другой сусветнай вайны? Адказы на гэтыя пытанні можна будзе знайсці на семінары "Правы чалавека "на пальцах" 12 чэрвеня ў Мінску.
Калі вы даўно хацелі разабрацца ў тым, што такое Правы Чалавека, паразмаўляць з тымі, хто з гэтым кожны дзень працуе, і чакалі зручнага моманту, каб аб усім даведацца — вось ён!
Валанцёрская служба "Вясны" прапануе за адзін вечар пазнаёміцца як з беларускімі, так і замежным праваабаронцам, а таксама даведацца, што такое Міжнародны Моладзевы Праваабарончы Рух (МПР).
На семінары 12 чэрвеня мы пагаворым пра тое, як правы чалавека могуць дапамагчы ў паўсядзённым жыцці, з якімі пытаннямі можна звярнуцца да праваабаронцаў, у чым розніца паміж праваабаронцамі і палітыкамі ды іншае. Семінар пройдзе ў Мінску, пачатак сустрэчы ў 18-30. Аб месцы правядзення будзе паведамлена ўдзельнікам, якія запоўняць анкету, вы згаджаецеся з правілам поўнага ўдзелу ў семінары.
Для тых, хто паспяхова пройдзе дадзены семінар, прадугледжана паглыбленае навучанне, а таксама іншыя прапановы ў галіне адукацыі правам чалавека, стажыроўкі і ўдзел у дзейнасці беларускіх і міжнародных праваабарончых і моладзевых арганізацый.
Праграма «Правы Чалавека «на пальцах» з'яўляецца часткай Міжнароднай школы Правоў Чалавека і грамадзянскіх дзеянняў.
Па ўсіх пытаннях пішыце на адрас электроннай пошты: Вконтакте и facebook.
Крыніца: Семінар "Правы чалавека" на пальцах " пройдзе ў Мінску