Жыхарка Менску Людміла Сінюк, якая зьняла відэа жорсткага затрыманьня ў менскім мэтро, затрыманая за нецэнзурную лаянку, паведаміў Радыё Свабода ейны сябра. Міліцыянты ў форме забралі жанчыну з працы, цяпер яе абвінавачваюць у дробным хуліганстве, адвезьлі ў пастарунак на плошчы Леніна.
«Проста прыйшлі і затрымалі. Сказалі, нібы нецэнзурная лаянка там на відэа, і за гэта яе забралі. Я толькі не разумею, як яны наогул вылічылі, што гэта яна здымала», — кажа Свабодзе сябра Людмілы.
Крыніца: Міліцыя затрымала жанчыну, якая зьняла відэа жорсткага затрыманьня ў менскім мэтро