Дэлегацыя праваабаронцаў у ААН: Дзмітрый Чарных, Валянцін Стэфановіч, Вольга Смалянка, Алег Агееў 8-9 красавіка ў Жэневе адбываецца 124-й сесія Камітэта ААН па правах чалавека, на якой афіцыйны ўрад і кааліцыя праваабарончая арганізацый прадставяць свае справаздачы. 

Упершыню за 20 гадоў афіцыйныя ўлады накіравалі справаздачу аб сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі ў Камітэт правоў чалавека ААН. Задача ж, якую перад сабой паставіла кааліцыя праваабарончых арганізацый — даць сваё альтэрнатыўнае бачанне таго, што адбываецца ў сферы правоў чалавека ў Беларусі.

У першай палове дня 8 кастрычніка праваабаронцы прадставяць свае тэзісы для сябраў Камітэта, а ўжо з 15 гадзінаў справаздачыцца будзе афіцыная дэлегацыя. На наступны дзень - 9 кастрычніка - адбудзецца абмеркаванне прадстаўленных дакладаў. 

Падчас свайго выступу праваабаронцы - Дзмітрый Чарных з Беларускага Хельсінкскага камітэта, Валянцін Стэфановіч з ПЦ "Вясна", Вольга Смалянка з Цэнтра прававой трансфармацыі і Алег Агееў з Беларускай асацыяцыі журналістаў - узнялі шэраг праблемаў і пытанняў у сферы парушэння правоў чалавека ў Беларусі. 

Так, яны адзначылі наступныя моманты: 

  • Расследаванне выпадкаў гвалтоўных знікненняў у 1999-2000 гадах палітычных апанентаў рэжыму практычна не вядзецца, нягледзячы на важкія доказы датычнасці да знікненняў вышэйшых службовых асобаў краіны. З боку дзяржавы не было зроблена эфектыўных спробаў для раскрыцця злачынстваў.
  • Нягледзячы на ​​тэндэнцыю да істотнага зніжэння колькасці смяротных прысудаў, якія выносяцца і прыводзяцца ў выкананне, у Беларусі працягвае ўжывацца смяротнаепакаранне. Усяго за перыяд з 1997 па люты 2018 года вядома аб вынясенні смяротных прысудаў у дачыненні да 166 чалавек. Смяротнае пакаранне ў Беларусі выконваецца непублічна шляхам расстрэлу, пра дату і месца пакарання не паведамляецца, целы пакараных сваякам не выдаюцца, а пра месца пахавання не паведамляецца. КПЧ ААН неаднаразова прызнаваў дадзеныя працэдуры жорсткім і бесчалавечным абыходжаннем у дачыненні да сваякоў пакараных смерцю.
  • Ёсць пераканаўчыя сведчанні, што катаванні і жорсткае абыходжанне працягваюць практыкавацца ва ўстановах МУС і КДБ. Падрабязная інфармацыя аб праблемах, звязаных з існаваннем катаванняў і жорсткага абыходжання ў Беларусі, была прадстаўлена кааліцыяй праваабарончых арганізацый Беларусі падчас 63-й сесіі Камітэта супраць катаванняў у Альтэрнатыўнай справаздачы.
  • Хаця Канстытуцыя Беларусі прадугледжвае забарону прымусовай працы, маецца шэраг прыкладаў яе выкарыстання, у прыватнасці ў рамках сістэмы лячэбна-працоўных прафілакторыяў, прымусовае працаўладкаванне бацькоў, абавязаных кампенсаваць расходы на ўтрыманне дзяцей, адабраных у іх у пазасудовым парадку (абавязаныя асобы), прымусовая праца падчас суботнікаў, а таксама прыцягненне навучэнцаў, работнікаў дзяржаўных прадпрыемстваў на сельскагаспадарчыя работы.
  • Нягледзячы на пэўныя пазытыўныя крокі па рэфармаванні судовай сістэмы, у сферы незалежнасці судовай улады працягваюць заставацца актуальнымі шэраг праблемаў, якія падрываюць незалежнасць суддзяў і ўплываюць на рэалізацыю права на справядлівае судовае разбіральніцтва. Судовая ўлада знаходзіцца пад сур'ёзным уплывам Прэзідэнта і яго Адміністрацыі, уключаючы пытанні прызначэння, звальнення і прыцягнення да дысцыплінарнай адказнасці.
  • У Беларусі адсутнічае рэальная незалежнасць і самакіраванне калегій адвакатаў і свабода ажыццяўлення прафесіі адваката. Міністэрства юстыцыі мае найшырэйшыяпаўнамоцтвы ў сферы адміністравання адвакацкай дзейнасці, у прыватнасці, ажыццяўляе допуск да яе шляхам ліцэнзавання, кантроль як за дзейнасцю асобных адвакатаў, так і інстытута адвакатуры.
  • У 2018 годзе былі ўнесеныя змены ў заканадаўства, якія істотна пашыраюць дзяржаўны кантроль Інтэрнэту ў Беларусі. У прыватнасці, уведзены дазвольныпарадак рэгістрацыі ў якасці інтэрнэт-СМІ, без якога супрацоўнікі навінавых сайтаў пазбаўляюцца статусу журналістаў, а таксама абавязковая ідэнтыфікацыя наведвальнікаў сайтаў. Станоўчым змяненнем ў закон "Аб СМІ" з'яўляецца магчымасць абскарджання ў судовым парадку рашэння аб блакаванні сайтаў. Працягваецца практыка прыцягненьня да адказнасці журналістаў, якія супрацоўнічаюць з замежнымі СМІ без акрэдытацыі ў якасці журналіста замежных СМІ (у 2018 годзе на 20 верасня вядома пра не менш чым 77 выпадках прыцягнення да адказнасці, агульная сума штрафаў склала каля 32 00 USD).
  • Заканадаўства ўтрымлівае празмерныя абмежаванні права на правядзенне мірных сходаў. Прынятыя у 2018 году змены складана назваць прагрэсам у рэалізацыі дадзенага права. Закон прадугледзеў магчымасць правядзення некаторых відаў сходаў у паведамляльным парадку. Аднак такія сходы праводзяцца толькі ў спецыяльна вызначаных месцах, якія, як правіла, знаходзяцца далёка ад цэнтра горада і патэнцыйных адрасатаў сходаў. 
  • У цяперашні час Следчым камітэтам расследуецца крымінальная справа ў дачыненні да журналістаў недзяржаўных СМІ аб «несанкцыянаваным доступе да кампутарнай інфармацыі» дзяржаўнага тэлеграфнага агенцтва БелТА. Ператрусы прайшлі ў офісах СМІ, у журналістаў дома. Падазраванымі прыцягнуты не менш за 10 журналістаў, што з'яўляецца грубым парушэннем свабоды слова і перашкаджэннем дзейнасці СМІ, а дзеянні праваахоўных органаў - празмернымі. 
  • У Беларусі маюцца сур'ёзныя абмежаванні свабоды асацыяцыяў. Парадак дзяржаўнай рэгістрацыі грамадскіх аб'яднанняў, партый, іх арганізацыйных структур, а таксама фондаў з'яўляецца складаным і цяжкім, пакідае магчымасць для дзяржаўных рэгіструючых органаў адвольна адмаўляць у рэгістрацыі любой стваранай арганізацыі. Устаноўлена забарона на дзейнасць розных формаў некамерцыйных арганізацый без дзяржаўнай рэгістрацыі, уключаючы грамадскія аб'яднанні і рэлігійныя арганізацыі.  Істотна абмежаваная магчымасць для атрымання некамерцыйнымі арганізацыямі фінансавання як з унутраных, так і з замежных крыніцаў.
  • Дзеянні ўладаў па адмене артыкула 193.1 Крымінальнага кодэкса - важны і неабходны крок у накірунку паляпшэння стану са свабодай асацыяцыяў у Беларусі. Разам з тым мы канстатуем, што намер замяніць крымінальную адказнасць за дзейнасьць у складзе незарэгістраваных арганізацый на адміністрацыйную сведчыць аб адсутнасці палітычнай волі да забеспячэння рэальнай свабоды асацыяцыяў ў краіне.
  • 24 жніўня 2018 года лідэраў незалежнага прафсаюзу РЭП Генадзя Фядыніча і Ігара Комлік за ўхіленне ад выплаты сум падаткаў, збораў у асабліва буйным памеры прысудзілі да абмежавання волі без накіравання ва ўстановы адкрытага тыпу тэрмінам на 4 гады. Таксама ім забаронена займаць кіруючыя пасады на працягу 5 гадоў. Праваабарончая супольнасць Беларусі разглядае дадзеную справу як атаку на незалежны прафсаюзны рух у сувязі з іх актыўнасцю і імкненнем уладаў запалохаць арганізацыі грамадзянскай супольнасці ў Беларусі.

Нагадаем, напярэдадні ў Мінскунацыянальная праваабарончая кааліцыя прэзентавала Альтэрнатыўны даклад па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі.У падрыхтоўцы дакладу прымалі ўдзел 12 праваабарончых арганізацый, палова з якіх выступіла на прэзентацыі з абмеркаваннямі самых вострых праблемаў выканання Беларуссю Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах. 

Поўны тэкст Альтэрнатыўнай справаздачы праваабарончай кааліцыі пра выкананне Рэспублікай Беларусь Міжнароднага пакта аб палітычных і грамадзянскіх правах

Крыніца: Праваабаронцы прадставілі сваю пазіцыю ў ААН