Старшыня ПЦ "Вясна" Алесь Бяляцкі, італьянскі амбасадар Марыа Бальдзі, праваабаронца "Вясны" Валянцін Стэфановіч У пятніцу, 11 кастрычніка, у офіс ПЦ “Вясны” наведаўся італьянскі амбасадар Марыа Бальдзі. Праваабаронцы распавялі яму пра сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі. Валянцін Стэфановіч распавёў пра ўдзел беларускай праваабарончай супольнасці ў працы 124 сесіі Камітэта ААН, на якой афіцыйныя прадстаўнікі Рэспублікі Беларусь упершыню за 20 гадоў прадставілі справаздачу аб сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі.

Амбасадар выказаў салідарную падтрымку беларускай праваабарончай супольнасці. Сустрэча прайшла ў сяброўскай і цёплай атмасферы.

Крыніца: Візіт салідарнасці італьянскага амбасадара