Чарговая акцыя праціўнікаў завода АКБ у Берасці 14 астрычніка. Фота Рамана Кісляка Чарговая акцыя праціўнікаў завода АКБ, які будуецца пад Брэстам, завяршылася ў нядзелю шматлікімі затрыманнямі.  Пакуль праваабаронцы вывучаюць сітуацыю, колькі ўсяго чалавек насамрэч было затрымана і ў чым іх вінавацяць.

Радыё Свабода  паведамляе, што напачатку быў затрыманы адзін з удзельнікаў акцыі Дзмітрый Бекалюк.

Крых пазней, у аўтазак завялі яшчэ некалькі чалавек. Гэта Сяргей Пятрухін, Аляксандр Кабанаў і Мікола Статкевіч, які прыехаў адмыслова ў Берасце, каб падтрымаць пікетоўцаў.

Сяргей Пятрухін і Аляксандр Кабанаў з расцяжкай

Затым, калі аўтазак ужо скіраваўся ў Ленінскі РАУС, былі затрыманыя яшчэ двое – Віталь Казак і Ўладзімір Мароз.

Затрымалі таксама Рыгора Пагарцава з «Народнай грамады» і яшчэ дваіх чалавек, імёны якіх пакуль не вядомыя.

Людзі, якія засталіся, вырашылі пайсці ў РАУС, каб падтрымаць затрыманых. Каля 14.00, па інфармацыі БелаПАН, пад Ленінскім РАУС супрацоўнікі міліцыі схапілі яшэ некалькі чалавек. Сярод іх -  Людміла Карчэўская, Дзмітрый Андрасюк, мужчына і трое маладых людзей - іх прозвішчы пакуль не вядомыя.

А 15-й гадзіне з пастарунка адпусцілі Дзмітрыя Бекалюка, затрыманага да пачатку акцыі. Некалькі гадзін ён быў у міліцыі разам са сваім малым сынам.

Паводле ацэнкі праваабаронцы Рамана Кісляка, на плошчу ў Берасці 14 кастрычніка выйшла болей за 120 чалавек.

Крыніца: Нядзельнае “кармленне галубоў” у Берасці: больш за 10 затрыманых