Вольга Чайчыц. Фота belsat.eu 16 кастрычніка падчас будаўнічых работ у Курапатах была затрымана журналістка-фрылансерка Вольга Чайчыц.

Момант затрымання патрапіў на стрым "Радыё Свабода". Падрабязнасці высвятляюцца.

Сама журналістка паведаміла ў сваім Facebook, што яе і вязуць у Бараўлянскі аддзел міліцыі. 

Нагадаем, што з пачатку 2018 года Вольга Чайчыц была аштрафаваная за супрацу з тэлеканалам "Белсат" (па ч. 2. арт. 22.9) ажно 12 разоў.

Крыніца: У Курапатах затрымалі журналістку Вольгу Чайчыц