Непадалёк ад будынку Генеральнага штаба Рэспублікі Беларусь (Камуністычная, 1) 16 кастрычніка затрымалі актывістаў "Моладзі БНФ". Яны праводзілі пікет супраць дзедаўшчыны ў арміі ў межах новай грамадскай кампаніі "Білет на той свет". Сярод затрыманых - Дзяніс Мандзік і Ганна Смілевіч.
Па інфармацыі ад Дзяніса Мандзіка, актывістаў павезлі ў Цэнтральны РУУС.
Крыніца: Каля будынку Генштаба затрымалі актывістаў "Моладзі БНФ" Фота