Павел Севярынец падпісвае пратакол 3 кастрычніка. Фота Іллі Дабратвора Сустаршыня “Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі”  Павел Севярынец атрымаў позву ў Бараўлянскае аддзяленне міліцыі Мінскага РУУС.

Палітык  выклікаецца на 10 гадзін раніцы 29 кастрычніка як “ўдзельнік крымінальнага працэсу”.

Пакуль невядома, у якой якасці выкліканы Севярынец, гэтак жа як невядома і пра крымінальную справу.

Праваабаронцы паведамляюць, што такія ж позвы былі ўручаныя іншым абаронцам Курапат - Змітру Дашкевічу і Ганне Шапуцька.

Позва Паўлу Севярынцу.

Крыніца: Севярынца, Дашкевіча і Шапуцьку выклікаюць у міліцыю па крымінальнай справе Дакумент