Перад пачаткам суда над незалежнымі журналістамі ў Берасці. Адразу трох незалежных журналістаў судзяць сёння ў Берасці. Суд Ленінскага раёна разглядае адміністрацыйныя справы журналістаў Белсата Алеся Ляўчука і Міланы Харытонавай, а таксама журналіста Беларускага Радыё Рацыя Яўгена Скрабца.

Алесь Ляўчук і Мілана Харытонава 4 кастрычніка бралі інтэрв'ю у Сяргея Пятрухіна і ў Рыгора Астапука, а пазней размясцілі матэрыял на тэлеканале Белсат. Іх вінавацяць па артыкуле 22.9 КаАП (“незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ”)

У судзе Ляўчук заявіў адвод сведкам міліцыянтам, бо падчас азнамлення з матэрыяламі справы не бачыў іх прозвішчаў у дакументах.  Ён лічыць справу сфабрыкаванай.

Ляўчук адмаўляецца адказваць на пытанні, спасылаецца на 27 артыкул Канстытуцыі.

“Я адмаўляюся адказваць на вашыя пытанні - вы на зарплаце сядзіце, на нашай шыі” – кажа ён.

Крыніца: Судзілішча над журналістамі ў Берасці