8 лістапада ў судзе Ленінскага раёна Берасця распачаўся разгляд справы па зыскавай заяве блогера Сяргея Пятрухіна. Ён мае намер спагнаць маральную шкоду з супрацоўнікаў УУС Брэсцкага аблвыканкама.
Адказчыкі – прадстаўнік УУС, супрацоўнікі Ленінскага РАЎС капітан Дмітрук Барыс, ст. л-т Тарасюк Аляксандар, ст. л-т Ярашук Матвей, п/п-к Каравякоўскі Дмітрый.
"Берасцейская Вясна" паведамляе, што заяву блогера разглядае суддзя Андрэй Канючка. Пятрухін заявіў адвод суддзі, бо сумняваецца ў ягонай непрадузятасці і аб’ектыўнасці.
Суддзя агалошвае перапынак для прыняцця вызначэння па хадайніцтву.
Фігуранты справы ў цывільным на калідоры чакаюць на рашэнне суддзі па адводзе. Пасля перапынку суддзя забараняе фотаграфаваць і здымаць на відэа і адхіляе адвод.
Нагадаем, 27 ліпеня супрацоўнікі міліцыі прыйшлі да Пятрухіна з ператрусам, той запатрабаваў адваката, маўляў, "без адваката не пушчу". Блогера затрымалі і даставілі ў Ленінскі РАЎС, дзе абвінавацілі ў “непадпарадкаванні” і пасадзілі на 3 сутак. Пазней раённы і абласны суды апраўдалі блогера.
Прадстаўнік УУС заяўляе хадайніцтва, каб у якасці адказчыкаў былі не яны, а Ленінскі РАЎС, бо іх кіраўніцтва прымала рашэнні і аддавала распараджэнні. Рэшта ўдзельнікаў пагадзіліся з хадайніцтвам
Суд адхіліў хадайніцтва па суадказчыку.
Блогер заявіў хадайніцтва аб дапаўненні зыскавых патрабаванняў у частцы кампенсацыі выдаткаў на адваката і падаў яго ў пісьмовай форме. Адказчыкі пакладаюцца на вызначэнне суда.
Хадатайства на ўдзел адваката судом задаволена, пасяджэнне прызначана на 9 лістапада на 10 гадзін. Суддзя нагадаў прынесці квіткі, што падцвярджаюць выдаткі на адваката.
Крыніца: Блогер Сяргей Пятрухін супраць берасцейскай міліцыі: працяг суду - сёння