Польскія СМІ паведамляюць, што Саюзу палякаў у Беларусі не далі правесці святочны канцэрт, прымеркаваны да Дня незалежнасці Польшчы, піша Белсат.
Паводле niezalezna.pl, святочны канцэрт з нагоды 100-годдзя аднаўлення незалежнасці Польшчы, арганізаваны Саюзам палякаў у Беларусі, скончыўся праз паўгадзіны пад ціскам адміністрацыі канцэртнай залі. Старшыня Саюзу Анжэліка Борыс заклікала прысутных разысціся мірна і «не паддавацца на правакацыі».
Гэта была ўжо чацвертая спроба правесці канцэрт. Раней Саюзу палякаў тройчы адмаўлялі ў арэндзе памяшканняў.
Крыніца: У Менску сарвалі канцэрт да Дня незалежнасці Польшчы