У Брэсцкім абласным судзе снежня разгледжаная скарга журналісткі-фрылансера Тамары Шчапеткінай на пастанову суда Бярозаўскага раёна. За выраб прадукцыі для замежнага СМІ без акрэдытацыі яе пакаралі штрафам у памеры 35 базавых велічынь.
Як паведамляе з суда праваабаронца Уладзімір Вялічкін, Тамара Шчапеткіна заявіла хадайніцтва аб тым, што не з'яўляецца журналістам Беларускага Радыё Рацыя і далучыла ксеракопію працоўнай кніжкі.
Яна заяўляе, што Канстытуцыя і міжнароднае права гарантуе ей права на распаўсюд і атрыманне інфармацыі і выказванні думкі.
“Я не журналіст Радыё Рацыя, што я тут раблю? Я не магу фатаграфаваць, не магу гаварыць і пісаць. Каму вы служыце, КДБ? – кажа Шчапеткіна.
Тым не меней, суддзя абласнога суда Руслана Сянька вынесла рашэнне прыстанову суда Бярозаўскага раёна пакінуць без зменаў, а скаргу без задавальнення.
Крыніца: Брэсцкі аблсуд пакінуў скаргу Тамары Шчапеткінай без задавальнення