Картка працэссу: Суд: суд Заводскага раёна г. Мінска
Асоба, у дачыненні да якой вядзецца працэс: Зміцер Паліенка Артыкул: 23.4 КаАП (непадпарадкаванне законнаму патрабаванню супрацоўніку міліцыі) Вынік: справа накіраваная ў Заводскі РАУС на дапрацоўку |
Суд над былым палітвязнем Зміцерам Паліенка 6 снежня так і не адбыўся. Суд Заводскага раёна перанёс разгляд справы на невызначаны тэрмін, адправіўшы адміністрацыйную справу на дапрацоўку ў Заводскі РАУС.
Пра гэта ён даведаўся калі прыехаў у суд. Негледзячы на тое, што сёння ў судзе не было нават матэрыялаў справы актывіста, будынак суда Заводскага раёна быў ацэплены супрацоўнікамі міліцыі ў спецыяльнай форме. Яны спрабавалі забараніць журналістам відэаздымку. Яны таксама перапісалі дадзеныя актывістаў, якія прыйшлі падтрымаць Зміцера ў суд.
- На ўваходзе ў суд Заводскага раёна 6 снежня. На фота: былыя палітвязні Зміцер Паліенка і Мікалай Дзядок.Фота: Дзіяна Серадзюк, "Новы час"
На сённяшні дзень на актывіста складзена тры адміністрацыйных пратакола па артыкуле 23.4 КаАП (непадпарадкаванне законнаму патрабаванню супрацоўніку міліцыі) за тое, што ён адмаўляецца хадзіць кожны дзень на прафілактычныя лекцыі ў РАУС. Наступны суд прызначаны на 19 снежня.
Нагадаем, што Зміцер Паліенка выйшаў на волю больш за месяц таму і павінен быў амаль штодзень з’яўляцца ў Заводскі РУУС, каб слухаць лекцыі, якія тычыліся працаўладкавання. Некалькі разоў хлопец наведаўся на лекцыі, а затым адмовіўся гэта рабіць прынцыпова.