13 снежня ў Цэнтры гарадскога жыцця Гародні адбудзецца адкрыццё выставы "Лісты палітвязняў: ад 1996 года да нашых дзён". На адкрыццё выставы ў горад над Нёманам прыедзе яе ўкладальніца, вядомая праваабаронца і літаратарка Паліна Сцепаненка, а таксама адмысловы госць - старшыня правабарончага цэнтру "Вясна" Алесь Бяляцкі, былы палітвязень.
Адкрыццё выставы: чацвер, 13-га снежня а 19-й гадзіне.
Месца правядзення: Цэнтр гарадскога жыцця, вул. Кірава, 3
Экспазіцыя выставы ўключае ў сябе 11 стэндаў, на якіх размешчаныя лісты палітычных вязняў з-за кратаў, лісты ў падтрымку палітвязняў, а таксама матэрыялы бюллютэня Праваабарончага цэнтру “Вясна” – “Права на Волю”, а таксама архіўныя фотаздымкі.
Ліставанне праз краты ўтрымлівае факты, падзеі, эмоцыі, мары і пажаданні, нягледзчы на перашкоды турэмнай цэнзуры. З 1996 года, па звестках праваабарончых арганізацыяў, праз крымінальны пераслед за палітычныя перакананні ў Беларусі ў зняволенне трапілі больш за 200 чалавек.
Выстава “Лісты палітвязняў: ад 1996 году да нашых дзён” падрыхтаваная “Цэнтрам даследванняў грамадзянскай супольнасці Беларусі”.
Крыніца: Выстава "Лісты палітвязняў: ад 1996 года да нашых дзён" адкрыецца ў Гародні