Шалінскі гарадскі суд падоўжыў арышт кіраўніку аддзялення праваабарончага цэнтра «Мемарыял» у Чачні Аюбу Ціціеву да 22 сакавіка 2019 года, піша "ОВД-Инфо".
Тэрмін новага арышту будзе адлічвацца ад 22 снежня. Суд стаў на бок пракурора Міланы Байтаевай, якая прасіла падоўжыць арышт праваабаронцу да 22 сакавіка 2019 года, патлумачыўшы гэта тым, што расследаванне справы яшчэ не завершана, а мінулыя падставы для ўтрымання пад вартай не адпалі.
Адвакат Пётр Заікін папрасіў змяніць меру стрымання на хатні арышт. Паводле яго слоў, Аюб Ціціеў, які правёў у СІЗА амаль год, не мае спагнанняў, не спрабаваў перашкаджаць следству, мае станоўчыя характарыстыкі і далучае сукамернікаў да спорту.
Суддзя Мадзіна Зайнетдзінава зачытала матэрыялы справы, згодна з якімі, нягледзячы на станоўчыя характарыстыкі, 9 студзеня супраць Аюба была ўзбуджаная крымінальная справа, потым была абраная мера стрымання, якую затым неаднаразова працягвалі.
Заікін у чарговы раз згадаў, што рапарт, на аснове якога Аюбу Ціціеву абралі, а затым працягвалі арышт, не пацвярджаецца ніякімі фактамі. На аснове якой аператыўнай інфармацыі оперупаўнаважаны Манжыкаў склаў гэты рапарт - невядома.
Раней суд адмовіўся вызваліць Аюба Ціціева пад даручальніцтва старшыні камітэта «Грамадзянскае садзейнічанне» і члена Рады ПЦ "Мемарыял" Святланы Ганушкінай і лідэра партыі «Яблык» Рыгора Яўлінскага.
Нагадаем, праваабаронца і кіраўнік чачэнскага аддзялення «Мемарыялу» Аюб Ціціеў быў затрыманы 9 студзеня 2018 года ў Чачні і знаходзіцца пад арыштам па абвінавачванні ў захоўванні 200 грамаў марыхуаны. Сам ён не прызнае сваёй віны, а яго абарона настойвае, што наркотыкі яму былі падкінутыя, а справа супраць яго сфабрыкаваная.
У канцы кастрычніка міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International перадала ў адміністрацыю прэзідэнта Расіі больш за 169 тысяч подпісаў з розных краін з патрабаваннем адпусціць Оюба Титиева, а таксама спыніць ціск на праваабаронцаў і забяспечыць справядлівае расследаванне іх спраў.
Чытайце таксама - Тры дні ў Чачні: місія салідарнасці беларускіх праваабаронцаў з Аюбам Ціціевым
Крыніца: Суд у Чачні падоўжыў арышт Аюбу Ціціеву яшчэ на тры месяцы