Акцыя ў Курапатах 29 чэрвеня 2018 года. Фота: Наша Ніва. У фэйсбуку абаронца Курапатаў Таццяна Севярынец паведамляе, што супрацоўнікі міліцыі затрымалі Паўла Севярынца і Сяргея Аненкава з курапацкай варты.  Па ўдакладненай інфармацыі іх вінавацяць па арт. 23.4 КаАП ( непадпарадкаванне законным патрабаванням супрацоўніка ДАІ. Іх адвезлі ў Бараўлянскае аддзяленні міліцыі Мінскага РУУСа.

Пазней стала вядома, што абодва яны знаходзяцца ў ізалятары УУС Мінскага раёна на сталічнай вуліцы Францыска Скарыны. Меркавана, што суд адбудзецца 13 снежня.

Крыніца: У Курапатах зноў затрыманні. Падрабязнасці Дапоўнена