У Брэсцкім абласным судзе разгледжаная скарга праціўніка будаўніцтва акумулятарнага завода Канстанціна Астапука.
Пад час акцыі пратэсту супраць будаўніцтва акумулятарнага завода 30 верасня ў Берасці Астапука затрымалі супрацоўнікі міліцыі, абвінавацілі ў непадпарадкаванні супрацоўнікам міліцыі Астапука і даставілі ў Ленінскі РАЎС Берасця.
Падчас затрымання Астапуку стала кепска. І таму была выкліканая "хуткая". Тым не меней, актывіст правёў 4 дні ў ІЧУ, а затым, 4 кастрычніка суддзя Святаслаў Каліна аштрафаваў Астапука на 14 базавых велічынь.
Па інфармацыі праваабаронцы Уладзіміра Вялічкіна, пры разглядзе скаргі ў абласным судзе 13 снежня Астапук хадайнічаў, каб суд запатрабаваў вынікі судова-медычнай экспертызы са шпіталя, паколькі да яго прымянялася фізічнае ўздеянне з боку міліцыянтаў.
Суддзя Аляксандар Саўчук адхіліў хадайніцтва.
Канстанцін Астапук заявіў, што да яго не дапускалі адваката, здзекваліся з яго ў РАУСе. Пры разглядзе справы ў судзе Леніскага раёна не былі прагледжаныя запісы з відэарэгістратараў супрацоўнікаў міліцыі, якія яго затрымлівалі, не былі дапытаныя сведкі з ягонага боку.
Суд прыняў рашэнне пастанову суда ад 4 кастрычніка без зменаў, а скаргу Астапука без задавальнення.
Крыніца: Скарга праціўніка будаўніцтва завода АКБ Астапука разгледжаня фармальна