У судзе Першамайского раёна Мінска сёння, 14 снежня, разглядаюцца ажно пяць адміністрацыйных справаў супраць беларускіх незалежных журналістаў. Усіх судзяць па сумна вядомым артыкуле 22.9 (ч.2) КаАП, то бок за незаконны выраб прадукцыі СМІ.
У якасці абвінавачаных – Вольга Чайчыц, Сяргей Кавалёў, Любоў Лунёва, Ірына Арахоўская, Сяргей Краўчук. Усіх іх вінавацяць у асвятленні дазволенай уладамі акцыі Дзяды для спадарожнікавага тэлекалана “Белсат”.
40 базавых (980 рублёў) велічынь штрафу ад суддзі Чараповіч атрымала Вольга Чайчыц. Такі ж па памеры штраф і ў журналіста Сяргея Краўчука. Яго справу разглядала суддзя Таццяна Ліннік.
Крыніца: У Мінску - масавае судзілішча над незалежнымі журналістамі