Праваабарончы цэнтр "Вясна" прадстаўляе сёмую гісторыю ў межах мультымедыйнага праекта #БезПраваНаРасправу, прысвечанага выяўленню выпадкаў катаванняў і іншых жорсткіх, бесчалавечных ці прыніжаючых годнасць відаў абыходжання і пакарання з боку органаў улады і іншых дзяржаўных структур.
Пра сітуацыю з адзіным на гэты час беларускім палітвязнем Міхаілам Жамчужным ведаюць сёння многія. Аднак ці задумваўся хто, чаму вязень месяцамі не пакідае сценаў штрафнога ізалятара ў калоніі, чаму на яго навесілі бірку "схільнага да экстрэмісцкай і іншай дэструктыўнай дзейнасці", чаму ўсе суды, праз якія ён прайшоў, адбываюцца фармальна?
На прыкладзе Міхаіла Жамчужнага паспрабуем падрабязна разабрацца, як праз пагрозы, правакацыі і расправы пенітэнцыярная сістэма Беларусі ламае няўгодных зняволеных, і чаму рэспубліканская грамадская назіральная камісія, якая мае права наведваць калоніі і турмы з мэтай праверкі умоваў утрымання зняволеных заяўляе, што ўсё ў парадку, скаргаў няма.
Глядзіце гісторыю Міхаіла Жамчужнага цалкам.
Калі вы ці вашы блізкія патрапілі ў сітуацыі, у якіх супрацоўнікі органаў МУС дзейнічалі з перавышэннем сваіх паўнамоцтваў, паведамляйце пра такія выпадкі ў Праваабарончы цэнтр "Вясна" па тэлефоне: +375 29 8413981 або па пошце: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
Інфармацыя ў сацыяльных сетках па хэш-тэгу: #БезПраваНаРасправу
Крыніца: #БезПраваНаРасправу: "Што б са мной ні адбывалася, я вешацца не буду”