16 чэрвеня ў Мінскім градскім судзе разгледжана апеляцыйная скарга па выракам для фігурантаў так званай "справы антыфашыстаў".
Скаргу разглядала суддя Внукевіч Т. В., з народнымі засядателямі Хадкевічам Е.В. і Арловым П.А. Асуджаных Іллю Валавіка, Дзмітрыя Цехановіча, Арцёма Краўчанку і Вадзіма Чартовіча ў суд не дастаўлялі. Аднак, у залі прыстунічалі Вадзім Бойка і Філіп Іваноў, якім 10 чэрвеня змянілі меру ўтрымання з арышту на падпіску аб нявыезде.
Пасля разгляду скаргі суд прыйшоў да высновы пакінуць яе без задавальнення, а прысуды без зменаў.
Аднак, прысутных асуджаных Філіпа Іванова і Вадзіма Бойку ў залі суда пад варту не ўзялі .
Крыніца: Прысуды фігурантам па справе "антыфашыстаў" пакінулі без зменаў