Скульптура гарадавога ў Мінску. Фота onliner.by У Мінску каля скульптуры гарадавога чацвёртага студзеня затрыманы актывісты Ніна Багінская, Надзея Батура, Алена Талстая і Максім Клімовіч. 

З відэа, якое апублікавала Надзея Батура ў сваім Facebook, відаць, што Ніна Багінская стаіць каля скульптуры з плакатам "Свабоду палітвязням", затым да іх падышоў супрацоўнік міліцыі. Праз некалькі хвілін Батура паведаміла, што затрыманых вязуць у РУУС Цэнтральнага раёна. 

Інфармацыя будзе дапаўняцца.

Крыніца: Каля скульптуры гарадавога зноў затрыманы актывісты