29 студзеня ў 18.30 на пляцоўцы “Тэрыторыя правоў” адбудзецца прэзентацыя кнігі былога палітвязня, палітыка, грамадскага дзеяча, пісьменніка і журналіста Паўла Севярынца "Каменнае сэрца", што вышла ў серыі "Беларуская турэмная літаратура".
"Каменнае сэрца" – зборнік эсэ, у які ўвайшлі творы, напісаныя за апошнія дваццаць гадоў: кароткія гісторыі з беларускай няволі – "сутак", "хіміі", турмаў – паказваюць сённяшнюю Беларусь знутры. Жыццё ва ўмовах рэжыму, як яно ёсць.
Кніга "Лісты з лесу", фрагменты з якой вы зможаце прачытаць у зборніку, была прызнаная штотыднёвікам "Наша Ніва" найлепшай беларускай кнігай 2007 года, а "Беларуская глыбіня" (у зборніку змешчаны выбраныя главы) – стала лаўрэатам прэміі імя Францішка Аляхновіча.
Таксама у зборнік "Каменнае сэрца" уключаны шэраг тэкстаў Паўла Севярынца, якія яшчэ не публікаваліся.
Запрашаем усіх прыхільнікаў творчасці Паўла Севярынца, а таксама актыўных грамадзян на прэзентацыю.
29 студзеня ў 18.30 па адрасе: г. Мінск, вул. Ложынская, 16, памяшканне 404.
Крыніца: "Каменнае сэрца" Паўла Севярынца прэзентуюць у Мінску