У судзе Брэскага раёну 30 студзеня прайшоў суд над Юліей Нічыпарук, якую абвінавацілі ў несанкцыянаваным пікетаванні за тое, што павесіла ўлёткі і налепкі на снегавікоў, якіх зляпілі яе дзеці. Суддзя Сяргей Маручак прызнаў Нічыпарук па ч.1 арт. 23.34 КаАП і аштрафаваў яе на 25,5 рублёў. Юлія Нічыпарук у судзе казала, што да з'яўлення акумулятарнага заводу ўвогуле ніколі ні ў якіх акцыях не ўдзельнічала, жыла звычайным жыццём. Яе сям’я збудавала дом, за 2 кіламэтры ад якога і пачалі будаваць завод. Яна не лічыць сябе вінаватай: "Дзеці папрасілі упрыгожыць снегавікоў, што было то і наляпілі. Сэнс ўлётак і налепак адлюстроўвае наша стаўленне да завода. Мы катэгарычна супраць будовы завода ў гэтым месцы. З пратаколам не згодна, бо гэта не было масавым мерапрыемствам і пікетаваннем. Загадзя да іх не рыхтаваліся.
Але, негледзячы на гэты суд прызнаў яе вінаватай у «несанкцыянаваным пікеце». З улікам таго, што яна з'яўляецца маці двух непаўнагадовых дзяцей і ўпершыню здзяйсняе правапарушэнне, суддзя прысудзіў ёй штраф памерам у адну базавую велічыню (25,5 рублёў).