Зміцер Паліенка на волі. Фота: ПЦ "Вясна". Разгляд адміністрацыйнай справы Змітра Паліенкі пачаўся 31 студзеня ў 10-30 ў судзе Заводскага раёна Мінска. Справу разглядае суддзя Алена Капцэвіч.

Праваабаронцам “Вясны” стала вядома, што вечарам 29 студзеня ў Мінску быў затрыманы былы палітвязень Зміцер Паліенка.

Пратакол адміністрацыйнага правапарушэння быў складзены па артыкуле 17.11 КаАП «выраб, распаўсюд і (альбо) захаванне экстрэмісцкіх матэрыялаў» участковым міліцыянерам напрыканцы мінулага году. Таксама маюцца звесткі пра яшчэ адзін пратакол, ужо па артыкуле 23.4 КаАП ("непадпарадкаванне законным патрабаванням супрацоўніка міліцыі").

Затрыманага даставілі ў ГОМ Заводскага раёна Мінска, дзе ён правёў ноч. Назаўтра мусіў адбыцца суд, але цягам дня стала вядома, што Паліенку адвезлі з ізалятара РУУСа ў ізалятар часовага ўтрымання на Акрэсціна.

Падставай для адміністрацыйнага пераследу з’явіўся пост у фэйсбуку з выявай маладога чалавека і надпісам на вопратцы, унесеным у рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

Разгляд адміністрацыйнай справы Змітра Паліенкі пачаўся 31 студзеня ў 10-30 ў судзе Заводскага раёна Мінска.

Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96

Крыніца: Судзяць “экстрэміста” Зміцера Паліенку