Праваабарончы цэнтр "Вясна" прадстаўляе чарговы матэрыял ў межах мультымедыйнага праекта #БезПраваНаРасправу, прысвечанага выяўленню выпадкаў катаванняў і іншых жорсткіх, бесчалавечных ці прыніжаючых годнасць відаў абыходжання і пакарання з боку органаў улады і іншых дзяржаўных структур.

На гэты час мы паспелі распавесці пра 10 гісторый звычайных беларусаў, якія прайшлі праз збіццё, катаванні, здзекі і абразы з боку прадстаўнікоў праваахоўных органаў.

Але як рэагаваць на зневажальнае абыходжанне і  як адрозніць такое абыходжанне ад мер бяспекі?

Нярэдка мы сутыкаемся з нейкія учынкамі і дзеяннямі прадстаўнікоў улады, у тым ліку МУС, якія як бы наўпрост не звязаны з відавочна проціпраўным паводзінамі, напрыклад - беспадстаўным збіццём затрыманых, але таксама прычыняе ім пакуты, у тым ліку - маральныя. Бо пагадзіцеся, сутыкнуўшыся з такой сітуацыяй, нам становіцца непрыемна, крыўдна, зневажальна ... Так быць не павінна.

Чытайце парады праваабаронцаў і не наступайце на граблі  

Калі вы ці вашы блізкія патрапілі ў сітуацыі, у якіх супрацоўнікі органаў МУС дзейнічалі з перавышэннем сваіх паўнамоцтваў, паведамляйце пра такія выпадкі ў Праваабарончы цэнтр "Вясна" па тэлефоне: +375 29 8413981 або па пошце: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

Інфармацыя ў сацыяльных сетках па хэш-тэгу: #БезПраваНаРасправу

Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96

Крыніца: #БезПраваНаРасправу: Як рэагаваць на зневажальнае абыходжанне?