26 июня 2017 г. з 13:00 да 16:00 у гатэлі Crowne Plaza па адрасе вул. Кірава 13 пройдзе канферэнцыя “Падаць рэпрэсіям урок: акадэмічныя свабоды ў Беларусі”.
У межах канферэнцыі плануецца абмеркаванне сітуацыі з парушэннямі акадэмічных свабод у Рэспубліцы Беларусь, такіх як выключэнне студэнтаў з універсітэтаў за грамадскую дзейнасць, насаджэнне адзінай ідэалогіі і падаўленне грамадскай актыўнасці ў студэнцкім асяроддзі, прымус да ўдзелу ў выбарах, сяброўстве у праўладных арганізацыях і інш. Падчас мерапрыемства будзе падпісаны супольны зварот да партнёраў беларускіх універсітэтаў за мяжой з апісаннем сітуацыі і з заклікам станоўча паўплываць на стан з акадэмічнымі свабодамі і правамі студэнтаў у Беларусі.
Да ўдзелу у канферэнцыі запрошаныя Варшаўская Хельсінкская Фундацыя (Польша), Libereco – Partnership for Human Right, (Швейцарыя, Германія), Фундація Регіональних Ініціатив (Україна), Українська асоціація студентів (Украіна), беларускія студэнцкія, праваабарончыя, палітычныя грамадскія арганізацыі і рухі, а таксама журналісты.
Больш дакладную інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах:
+375 29 7 555 316 – Зміцер Салаўеў
+375 29 180 66 49 – Аляксандра Кузьміч.
Падзея на Facebook.
Крыніца: 26 чэрвеня ў Мінску адбудзецца канферэнцыя па акадэмічных свабодах у Беларусі