23 чэрвеня на 35 сэсіі Савета па правах чалавека ААН адбылося галасаванне па рэзалюцыі палажэння ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.
Рэзалюцыя па Беларусі была прынятая на год з наступным вынікам галасавання: “За” - 18 краін-сябраў Савета, “супраць” - 8, “устрымалася” - 21.
Дакумент Савета па правах чалавека ўтрымлівае 13 пунктаў, у якіх міжнародны орган у тым ліку:
- выказаў нязменную занепакоеннасць становішчам у галіне правоў чалавека і асноўных свабодаў у Беарусі, асабліва свабоды мірных сходаў, асацыяцыі і выказвання меркаванняў; паведамленнямі, якія працягваюць паступаць пра выпадкі катаванняў і безчалавечага або прыніжаючага годнасць абыходжання з боку супрацоўнікаў праваахоўных органаў і пенітэнцыярных устаноў, якія не былі належным чынам раследаваныя ўладамі; рэпрэсіямі, якія працягваюцца ў дачыненні да праваабаронцаў і арганізацый грамадзянскай супольнасці; арышты журналістаў у сакавіку 2017 года і розныя пасягальніцтвы на свабоду выказвання меркавання, у тым ліку з дапамогай сродкаў масавай інфармацыі; і настойліва заклікае ўрад у поўнай меры выконваць права на свабоду выказвання меркавання, мірных сходаў і асацыяцыі;
- выказаў шкадаванне з нагоды адсутнасці рэакцыі ўраду на выпадкі адвольных арыштаў і затрымання палітычных і грамадскіх актывістаў, нежаданне пракурораў расследаваць выпадкі катаванняў і жорсткага, бесчалавечнага і зневажальнага годнасць абыходжання, безнаказаннасці асобаў, вінаватых у здзяйсненні злачынстваў, звязаных з парушэннямі правоў чалавека, ціску на адвакатаў і адсутнасці эфектыўнхы сродкаў прававой абароны.
- зноў паўтарае свой заклік да ўрада Беларусі правесці ўсёабдымны перагляд адпаведнага заканадаўства, палітыкі, стратэгій і практыкі для забеспячэння таго, каб нормы былі дакладна вызначаны, адпавядалі яе міжнародным праваабарончым абавязацельствам і абавязкам і не выкарыстоўваліся для таго, каб перашкаджаць ажыццяўленню або неабгрунтавана абмяжоўваць ажыццяўленне любых правоў чалавека
- адзначае пастаянную ўвагу, якую Спецыяльны дакладчык надае пытанню аб смяротнай кары ў Беларусі, і ў прыватнасці выказвае глубокую занепакоенасць з нагоды прымянення гэтай меры пакарання без гарантый захавання належных працэсуальных нормаў, а таксама з нагоды абмежаванага аб'ёму адпаведнай інфармацыі ў дачыненні да яе прымянення;
- настойліва заклікае ўрад Беларусі ў святле падзей, якія мелі месца ў лютым і сакавіку 2017 года, прыняць усе неабходныя меры, з тым каб забяспечыць поўную незалежнасць і бесстароннасць судовых органаў, гарантаваць права на справядлівае судовае разбіральніцтва і права на эфектыўны перагляд прысудаў і асуджэнняў вышэйстаячай судовай інстанцыяй і забяспечыць усім абвінавачаным права на свабодны выбар адваката на ўсіх этапах разбору;
- нагадвае пра тое, што ён вітаў вызваленне палітычных зняволеных у жніўні 2015 года і заклікаў да поўнага аднаўлення грамадзянскіх і палітычных правоў былых палітычных зняволеных; тым не менш палітычныя актывісты працягваюць цярпець дрэннае абыходжанне і сутыкаюцца з адвольнымі абвіначваннямі, пры гэтым не было дасягнута ніякога прагрэсу ў дачыненні да нявысветленых выпадкаў гвалтоўнага знікнення палітычных апанентаў;
- зноў настойліва заклікае ўрад Беларусі стварыць нацыянальнае ўстанова па правах чалавека ў адпаведнасці з прынцыпамі, якія тычацца статусу нацыянальных устаноў, што займаюцца заахвочваннем і абаронай правоў чалавека (Парыжскія прынцыпы;
- пастанаўляе падоўжыць на адзін год мандат Спецыяльнага докладчыка па пытанні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі і просіць Спецыяльнага дакладчыка прадставіць даклад аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі Савету па правах чалавека на яго 38 сэсіі і Генеральнай Асамблеі на яе 73 сэсіі;
- настойліва заклікае ўрад Беларусі ў поўнай меры супрацоўнічаць са Спецыяльным дакладчыкам, у тым ліку шляхам прадастаўлення яму доступу для наведвання краіны, з тым каб дапамагчы ўраду ў выкананні яго міжнародных абавязацельстваў у галіне правоў чалавека, і разгляду пытання аб выкананні яго рэкамендацый, а таксама настойліва заклікае ўрад у поўнай меры супрацоўнічаць з мандатарыямі тэматычных спецыяльных працэдур;
Нагадаем, 14 чэрвеня Міклаш Харасці прадставіў пяты даклад па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі на 35 сесіі Савета па правах чалавека ААН, у якім жорстка раскрытыкаваў дзеянні ўладаў падчас разгону мірных акцыяў пратэсту ў сакавіку 2017 года і заклікаў захаваць міжнародны кантроль за правамі чалавека ў Беларусі.
Крыніца: Савет па правах чалавека ААН прыняў рэзалюцыю па Беларусі і працягнуў мандат спецдакладчыка Відэа