Праваабарончы цэнтр "Вясна" прадстаўляе чарговы матэрыял ў межах мультымедыйнага праекта #БезПраваНаРасправу, прысвечанага выяўленню выпадкаў катаванняў і іншых жорсткіх, бесчалавечных ці прыніжаючых годнасць відаў абыходжання і пакарання з боку органаў улады і іншых дзяржаўных структур.
На гэты час мы паспелі распавесці пра 10 гісторый звычайных беларусаў, якія прайшлі праз збіццё, катаванні, здзекі і абразы з боку прадстаўнікоў праваахоўных органаў.
Пра што распавядаем на гэты раз?
Калі праваахоўнікам не хапае прафесіяналізму, або калі злачынства здаецца відавочным, але пры гэтым пошук вінаватых заходзіць у тупік, месца закона і правы займае жорсткасць. А базуецца жорсткасць на перавышэнні ўлады і службовых паўнамоцтваў з боку аператыўнікаў альбо следчых, што прыводзіць да крымінальнага злачынства - “прымусу да дачы паказанняў”.
Прымус падазраванага, абвінавачанага, пацярпелага, сведкі да дачы паказанняў альбо эксперта да дачы заключэння шляхам прымянення пагрозы, шантажу… і калі гэта звязана з гвалтам або здзекам, караецца да сямі гадоў пазбаўлення волі, а з ужываннем катаванняў - да дзесяці гадоў.
Чытайце парады праваабаронцаў і не наступайце на граблі
Калі вы ці вашы блізкія патрапілі ў сітуацыі, у якіх супрацоўнікі органаў МУС дзейнічалі з перавышэннем сваіх паўнамоцтваў, паведамляйце пра такія выпадкі ў Праваабарончы цэнтр "Вясна" па тэлефоне: +375 29 8413981 або па пошце: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
Інфармацыя ў сацыяльных сетках па хэш-тэгу: #БезПраваНаРасправу
Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96
Крыніца: #БезПраваНаРасправу: Як выбіваюцца “правільныя” паказанні і што з гэтым рабіць?