Як наконт таго, каб правесці апошнюю пятніцу чэрвеня цікава і даведацца аб чымсьці новым? Усё, што трэба ведаць кожнаму пра правы чалавека, можна даведацца на семінары "Правы чалавека "на пальцах" 30 чэрвеня ў Гомелі.
Калі вы даўно хацелі разабрацца ў гэтай тэме і пагутарыць з тымі, хто працуе з правамі чалавека, то настаў зручны момант, каб усё для сябе высвятліць!
Валантэрская служба "Вясны" прапануе за адзін вечар пазнаёміцца з асноўнымі тэзісамі пра правы чалавека ў простай і даступнай форме.
На семінары 30 чэрвеня мы пагаворым пра тое, як правы чалавека могуць дапамагчы ў паўсядзённым жыцці, з якімі пытаннямі можна звярнуцца да праваабаронцаў, у чым розніца паміж праваабаронцамі і палітыкамі ды іншае. Семінар пройдзе ў Гомелі, пачатак а 18-30. Аб месцы правядзення будзе паведамлена ўдзельнікам, якія запоўняць анкету да 29.06. Працягласць семінара – 2 гадзіны.
Да ўдзелу запрашаюцца ўсе ахвочыя разабрацца ў тэме правоў чалавека, а таксама тыя, хто хоча аднавіць свае веды.
Увага! Запаўняючы анкету, вы згаджаецеся з правілам поўнага ўдзелу ў семінары.
Бонус для ўдзельнікаў
Для тых, хто паспяхова пройдзе дадзены семінар, прадугледжана паглыбленае навучанне, а таксама іншыя прапановы ў галіне адукацыі па правах чалавека, стажыроўкі і ўдзел у дзейнасці беларускіх і міжнародных праваабарончых і моладзевых арганізацый.
Праграма «Правы Чалавека «на пальцах» з'яўляецца часткай Міжнароднай школы Правоў Чалавека і грамадзянскіх дзеянняў.
Па ўсіх пытаннях пішыце на адрас электроннай пошты: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
Старонкі Валанцёрскай службы "Вясны" Вконтакте и facebook.