У Еўрапейскім парламенце ў Брусэлі сёння, 27 лютага, адбываецца афіцыйнае адкрыццё 7-га Сусветнага кангрэсу супраць смяротнага пакарання - найбуйнейшай сусветнай падзеі, прысвечанай адмене смяротнага пакарання.  На мерапрыемстве прысутнічаюць беларускія праваабаронцы, прадстаўнікі кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” Андрэй Палуда і Валянцін Стэфановіч, а таксама маці расстралянага Уладзіслава Кавалёва Любоў Кавалёва

Адкрыццё 7-га Сусветнага кангрэсу супраць смяротнага пакарання
Адкрыццё 7-га Сусветнага кангрэсу супраць смяротнага пакарання
Андрэй Палуда, Любоў Кавалёва, Валянцін Стэфановіч 27.02.2019 перад афіцыйным адкрыццём 7-ага Сусветнага кангрэсу супраць смяротнага пакарання
Андрэй Палуда, Любоў Кавалёва, Валянцін Стэфановіч 27.02.2019 перад афіцыйным адкрыццём 7-ага Сусветнага кангрэсу супраць смяротнага пакарання

Акрамя таго, у працы Кангрэса ўдзельнічае афіцыйная дэлегацыя з Беларусі ў складзе намесніка міністра замежных спраў Алега Краўчанкі,  дэпутата Палаты прадстаўнікоў, старшыні Пастаяннай камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і СМІ Андрэя Навумовіча і Андрэя Пушылы.

Падчас адкрыцця Кангрэсу ўжо выступілі кіраўніца ЕС па замежных сувязях і бяспецы Федэрыка Магерыні, намеснік Прэм’ер-міністра Бельгіі Дзідзье Рэйндарс.

Таксама ўздзельнікаў форума чакае відэазварот Генеральнага сакратара ААН Антоніу Гутэрыша і Папы Рымскага Францішка.

Валянцін Стэфановіч, Любоў Кавалёва і Андрэй Палуда на адкрыцці Сусветнага кангрэсу супраць смяротнага пакарання
Валянцін Стэфановіч, Любоў Кавалёва і Андрэй Палуда на адкрыцці Сусветнага кангрэсу супраць смяротнага пакарання

7-ы Сусветны кангрэс супраць смяротнага пакарання праходзіць у Брусэлі з 26 лютага па 1 сакавіка. Мерапрыемства аб’яднала палітыкаў, актывістаў, юрыстаў, даследчыкаў і іншых людзей, якія ўдзельнічаюць у барацьбе за адмену смяротнага пакарання ва ўсім свеце.

28 лютага 28 лютага праваабарончы цэнтр "Вясна" сумесна з ЕCPM (НДА "Разам супраць смяротнага пакарання"), FIDH (Міжнародная федэрацыя за правы чалавека) і Радай Еўропы правядзе пазапраграмнае мерапрыемства "Чаму ў Беларусі працягваюць ужываць смяротнае пакаранне?"

Кангрэс завершыцца, як звычайна, Сусветным маршам за адмену смяротнага пакарання, які ўпершыню пройдзе па вячэрнім Брусэлі.

Крыніца: Адкрыццё Сусветнага кангрэсу супраць смяротнага пакарання Фота