Парк імя Жылібера ў Гародні. Фота: grodnonews.by Гарадзенскі гарадскі выканаўчы камітэт адмовіў арганізатарам святкавання ў праве зладзіць Дзень Волі ў гарадскім парку імя Жылібера. Пра адмову ў правядзенні святочнага мерапрыемства паведамляе тэлеканал belsat.eu.

«У парку імя Ж.-Э. Жылібера правядзенне масавых мерапрыемстваў не дапушчаецца», – паведамляецца заяўнікам у адказе на зварот.

Чыноўнікі матывавалі адмову, спаслаўшыся на рашэнне № 540 гарвыканкаму «Аб месцах правядзення масавых мерапрыемстваў у Горадні» ад 19 кастрычніка 2011 года. Парк імя Жылібера не ўваходзіць у спіс месцаў, дзе дазволена праводзіць такія мерапремствы.

Крыніца: Гародня: Першая адмова ў правядзенні Дня Волі