Фота: zyalt.livejounal.com Увечары 28 лютага праваабаронцам "Вясны" паведаміў актывіст анархісцкага руху, што ўжо некалькі гадзінаў у яго пад'ездзе дзяжураць невядомыя людзі. Падобна на тое, што гэта супрацоўнікі міліцыі ў цывільным. 

З 19.30 яны настойліва грукаюць у дзверы яго кватэры, але пры гэтым нічога не кажуць. На вуліцы каля пад'езду чакае сіні мікрааўтобус з таніраваным шклом. 

Ёсць падставы меркаваць, што яго хочуць затрымаць супрацоўнікі міліцыі.

Крыніца: "Ужо некалькі гадзінаў дзяжураць у пад'ездзе"