Вечарам 28 лютага праваабаронцам "Вясны" стала вядома, што да аднаго з актывістаў анархісцкага руху, пачынаючы з 19.30 вечара, настойліва стукаюць у дзверы супрацоўнікі міліцыі ў цывільным. Каля пад'езда ў легкавым аўтамабілі дзяжурыць некалькі чалавек, недалёка ад дома прыпаркаваны сіні мікрааўтобус з таніраваным шклом.
Ёсць падставы меркаваць, што яго хочуць затрымаць. З якой прычыны - пакуль невядома.