На мінскай пляцоўцы "Тэрыторыя Правоў" Валанцёрская служба "Вясны" ў рамках мерапрыемстваў да Міжнароднага жаночага дня W-day правядзе інтэрактыўную лекцыю "8 сакавіка. Разбуральніца легенд". Запрошаныя эксперткі і актывісткі раскажуць пра гісторыю дня 8 сакавіка і ўніверсальнасць правоў чалавека.
Акрамя гэтага, праваабаронцы "Вясны" прэзентуюць альтэрнатыўныя паштоўкі да 8 сакавіка #FLOWERPOWER:
"Сёння многія забыліся пра сапраўдны сэнс свята — барацьбу жанчын за роўныя правы і магчымасці. Няхай вясновыя кветкі на нашых паштоўках нагадаюць, што сапраўды варта абмяркоўваць у гэты дзень. Прыгажосць, пяшчота і слабасць? А вось і не! Роўныя магчымасці, правы і свабоды! Час правам заквітнець!"
Прысутныя атрымаюць у падарунак паштоўкі, якімі змогуць правільна павіншаваць сваіх блізкіх.
Напрыканцы мерапрыемства валанцёры правядуць пазнавальную гульню пра гендэрныя стэрэатыпы, у якой можа прыняць удзел кожны_ая прысутны_ая.
Смела запаўняй рэгістрацыйную форму і прыходзь з сяброўкамі і сябрамі. Печыва і гарбата гарантуюцца!
Уваход вольны, але варта зарэгістравацца ТУТ.
Калі: 7 сакавіка, чацвер Дзе: Тэрыторыя Правоў (метро Уручча; вул. Ложынская 16; пам. 404) У колькі: 19:00 - 21:00 |
Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96
Крыніца: "Разбуральніца легенд": лекцыя, гульня і паштоўкі ў дадатак да 8 сакавіка