Панэльная дыскусія "Чаму ў Беларусі працягваюць ужываць смяротнае пакаранне?” прайшла 28 лютага ў Бруселі ў межах 7-га Сусветнага кангрэса супраць смяротнага пакарання. Да ўдзелу ў дыскусіі арганізатары запрасілі не толькі беларускіх праваабаронцаў, але і прадстаўнікоў беларускіх уладаў.
Ці атрымалі ўдзельнікі дыскусіі ўцямны адказ на пытанне, якое дало назву ўсёй панэльнай дыскусіі? Чым тлумачаць прадстаўнікі беларускіх уладаў нежаданне афіцыйнага Мінска ўводзіць мараторый на смяротнае пакаранне? Ці варта ў прыняцці такога рашэння, як увядзенне мараторыю, арыентавацца на меркаванне грамадства?
На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адкажа юрыст Праваабарончага цэнтра “Вясна” Валянцін Стэфановіч.
Слухаць эфір Еўрарадыё можна па гэтай спасылцы. Трансляцыю са студыі можна будзе паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі".
Далучайцеся да прагляду!
Крыніца: Што нам перашкаджае ўвесці мараторый на смяротнае пакаранне?