Праваабаронцы “Вясны” выпусцілі серыю альтэрнатыўных паштовак да 8 сакавіка. Тым самым яны нагадваюць беларусам і беларускам, што гістарычна Міжнародны жаночы дзень задумваўся для заахвочвання і абароны раўнапраўя жанчын ва ўсім свеце. “Мы сутыкнуліся з недасведчанасцю людзей аб сапраўднай сутнасці свята. У беларускім грамадстве пераважае два падыхода да 8 сакавіка: Дзень вясны і прыгажосці ці поўнае яго адмаўленне. Атрымліваецца, што адзіны сімвал гендэрнай роўнасці працуе супраць гендэрнай роўнасці. Нам захацелася неяк паўплываць на гэтую сітуацыю, і дапамагчы людзям правільна расставіць акцэнты ў гэты дзень ”, — распавядае гісторыю стварэння паштовак каардынатарка праекта Дзіяна Пінчук.
Вясновыя кветкі на паштоўках звяртаюць увагу на існуючыя гендэрныя праблемы ў беларускім грамадстве: роўная аплата працы, хатні гвалт, дыскрымінацыя па гендэрнай прыкмеце і іншыя. Многія не задумваюцца, напрыклад, што ў нашай краіне да гэтага часу існуе так званы "Спіс забароненых прафесій для жанчын" (Пастанова Мінпрацы ад 12 чэрвеня 2014 года № 35). Ён існуе яшчэ з савецкіх часоў. Жанчынам у Беларусі закрыты доступ прыкладна да 180 прафесій і 42 рабочых сферы. Напрыклад, беларуская жанчына не можа працаваць кіроўцай метро, сталяркай, вадалазкай і на іншых прафесій. Дагэтуль у Беларусі не прыняты закон аб супрацьдзеянні хатняму гвалту.
"Сёння многія забыліся пра сапраўдны сэнс свята — барацьбу жанчын за роўныя правы і магчымасці. Няхай вясновыя кветкі на нашых паштоўках нагадаюць, што сапраўды варта абмяркоўваць у гэты дзень. Прыгажосць, пяшчота і слабасць? А вось і не! Роўныя магчымасці, правы і свабоды! #FLOWERPOWER Час правам заквітнець!", — дадаюць іншыя ўдзельнікі_цы праекта.
Паштоўкі #FLOWERPOWER створаны ўдзельнікамі майстэрні па стварэнню візуальных прадуктаў для НКА і актывістаў “Всё Ясно! Беларусь” ад арганізацый Human Constanta і Крэатон. Яны выдадзеныя на дзвюх мовах — беларускай і рускай. Кожны_ая зможа выбраць паштоўкі на той мове, якая яму бліжэй.
Паштоўкі #FLOWERPOWER будуць прэзентаваны 7 сакавіка падчас мерапрыемства "8 сакавіка. Разбуральніцы легенд”, якое ладзіць Валанцёрская служба "Вясны" ў межах мерапрыемстваў да Міжнароднага жаночага дня W-day. Кожны_ая прысутны_ая зможа выбраць паштоўку, каб правільна павіншаваць блізкіх людзей на Міжнародны дзень салідарнасці жанчын у барацьбе за раўнапраўе. Таксама на мерапрыемстве можна будзе паслухаць лекцыю пра гісторыю дня 8 сакавіка ад запрошаных экспертак па гендэрных правах.
Акрамя гэтага, БЯСПЛАТНА паштоўкі можна атрымаць:
|
Крыніца: #FLOWERPOWER: серыя альтэрнатыўных паштовак да 8 сакавіка