Затрыманне Мікалая Дзядка. Фота з сацсетак Анархіста Мікалая Дзядка даставілі ў суд Цэнтральнага раёна г. Мінска пасля абеду 6 сакавіка. Яго вінавацяць ў адміністрацыйным правапарушэнні па арт. 23.34 КаАП - "удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве" за выхад на Кастрычніцкую плошчу 26 лютага. 

Справу будзе разглядаць суддзя Вікторыя Шабуня

Таксама вядома, што на актывіста было складзена яшчэ два пратаколы за фотаздымкі з флэшмобу супраць закона аб экстрэмізме. Калі адбудуцца паседжанні па гэтых справах пакуль невядома. 

Нагадаем, Мікола Дзядок быў затрыманы раніцай 4 сакавіка адразу пасля выхаду з будынку суда Фрунзенскага раёна. Тады яго абвінавацілі ў распаўсюдзе інфармацыйнай прадукцыі, уключанай у рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў, і аштрафавалі на 50 базавых велічынь. 

Больш за суткі ён прабыў у Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна. 

Крыніца: Мікалая Дзядка зноў будуць судзіць Дапоўнена