Асамблея НДА і Цэнтар прававой трансфармацыі “Lawtrend” запрашаюць на прэзэнтацыю штогадовага агляду прававога становішча некамэрцыйных арганізацыяў і свабоды асацыяцыяў у Беларусі.
Падобнага кшталту агляды складаюцца арганізатарамі ад 2007 году і зьмяшчаюць аналіз зьменаў прававых умоваў і праваўжывальнай практыкі рэгуляваньня структураў грамадзянскай супольнасьці ў краіне (рамкавыя ўмовы стварэньня і рэгістрацыі арганізацыяў, статыстыка прыросту колькасьці НКА і практыка адмоваў у рэгістрацыі, зьмяненьні ўмоваў афармленьня ўнутраных і зьнешніх фінансавых паступленьняў, заканадаўчыя абмежаваньні дзейнасьці арганізацыяў ды інш.).
На прэзэнтацыі юрысты Вольга Смалянка і Юры Чавусаў дадуць ацэнку асноўным тэндэнцыям прававога рэгуляваньня і практыкі, якія назіраліся ў дачыненьні да няўрадавага сэктару цягам 2018 году і паспрабуюць даць прагноз разьвіцьця сытуацыі на бліжэйшую будучыню.
Да ўдзелу ў імпрэзе запрашаюцца журналісты, праваабаронцы, прадстаўнікі грамадзкіх аб’яднаньняў, а таксама ўсе зацікаўленыя ў пытаньнях некамэрцыйнага права.
Імпрэза пройдзе ў пятніцу 15 сакавіка а 16:30 у памяшканьні менскай пляцоўкі “Тэрыторыя правоў” (вул. Ложынская 16, памяшканьне 404, гл. плян даезду па спасылцы).
Па заканчэньні прэзэнтацыі будзе нефармальны фуршэт.
Крыніца: Праваабаронцы прэзентуюць агляд прававога становішча НДА і свабоды асацыяцыяў