Як стала вядома ПЦ “Вясна”, увечары 27 чэрвеня на свабоду з СІЗА-1 выйшаў Сяргей Стрыбульскі. Ён адпушчаны пад падпіску аб нявыяздзе і належных паводзінах.
Сяргею Стрыбульскаму, затрыманаму 21 сакавіка ў межах крымінальнай справы “аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў”, пазней было прад’яўлена дадатковае абвінавачванне па артыкуле 287 КК “Стварэнне незаконнага ўзброенага фармавання”. 24 траўня яму быў падоўжаны тэрмін утрымання пад вартай на два месяцы.
Пасля таго, як КДБ спыніў справу па частцы 3 артыкула 293 КК, ён заставаўся пад вартай у межах другой крымінальнай справы сярод 14-ці яе фігурантаў.
Са з’яўленнем інфармацыі аб вызваленні Сяргея Стрыбульскага, праваабаронцы “Вясны” чакаюць звестак адносна іншых асобаў, якія ўтрымліваюцца пад вартай у СІЗА МУС і КДБ.
Крыніца: На свабодзе першы фігурант справы аб незаконным узброеным фармаванні