Мазырскі праваабаронца Уладзімір Целяпун ужо не першы год адстойвае свабоду мірных сходаў у Мазыры. На гэты раз ён звярнуўся ў мясцовы райвыканкам за тлумачэннямі па рэалізацыі рашэння “Аб масавых мерапрыемствах” і правядзення пікетаў.
Справа ў тым, што ў горадзе Мазыр і раёне сталымі месцамі правядзення масавых мерапрыемстваў мясцовыя ўлады вызначылі мазырскі стадыён “Спартак” і стадыён “Палессе”, што ў вёсцы Козенкі. Уладзімір Целяпун сцвярджае, што вызначэнне такіх месцаў абмяжоўвае правы грамадзян на ўдзел у масавых мерапрыемстваў у выглядзе пікетаў. У адпаведнасці з Законам “Аб масавых мерапрыемстваў” “пікет — публічнае выражэнне грамадзянінам, альбо групай грамадзян грамадска-палітычных, групавых, асабістых і іншых інтарэсаў…”
Ён просіць чыноўнікаў растлумачыць, якім чынам магчыма праводзіць “публічнае” выказванне свайго меркавання на агароджанай тэрыторыі стадыёна.
Акрамя гэтага, праваабаронца просіць публікаваць на інтэрнэт-сайтах выканкаму пададзеныя заявы, паведамленні аб месцы і часе аб плануемых масавых мерапрыемствах.
Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96
Крыніца: Мазырскі праваабаронца: Як публічна выказваць меркаванне на агароджаным стадыёне?