Аюб Ціціеў. Фота з тэлеграм-канала ПЦ "Мемарыял" 18 сакавіка ў Шалінскім судзе аб'яўляецца прысуд кіраўніку грозненскага аддзялення ПЦ "Мемарыял" Аюбу Ціціеву.

На пасяджэнне прыехалі многія сябры і калегі Аюба, прадстаўнікі амбасадаў і журналісты, паведамляецца ў тэлеграм-канале ПЦ "Мемарыял".

З грамадскіх арганізацый - ПЦ "Мемарыял", Грамадскі вердыкт, Камітэт супраць катаванняў, Маскоўская Хельсінкская група, Міжнародная Амністыя, Грамадзянскае садзейнічанне, Civil Rights Defenders, Frontline Defenders, OMCT. Супрацоўнікі амбасадаў Германіі, Францыі, Нарвегіі, Канады, прадстаўніцтва ЕС у Расіі.

У залу многія не патрапілі, прыставы не пускалі, хоць у зале шмат вольных месцаў.

У першай палове дня суддзя Мадзіна Зайнетдзінава пераказвала паказанні сведак.

Нагадаем, праваабаронца і кіраўнік чачэнскага аддзялення «Мемарыялу» Аюб Ціціеў быў затрыманы 9 студзеня 2018 года ў Чачні і знаходзіцца пад арыштам па абвінавачванні ў захоўванні 200 грамаў марыхуаны. Сам ён не прызнае сваёй віны, а яго абарона настойвае, што наркотыкі яму былі падкінутыя, а справа супраць яго сфабрыкаваная.

11 сакавіка адбыліся спрэчкі бакоў. Пракуроры запрасілі для праваабаронцы чатыры гады пазбаўлення волі і штраф у 100 000 расійскіх рублёў.

З апошнім словам выступіў Аюб Ціціеў.

Чытайце таксама:

Крыніца: Аюбу Ціціеву абвяшчаюць прысуд Дапоўнена