Асуджаны на пажыццёвы тэрмін пазбаўлення волі праваабаронца з Кыргыстана Азімжан Аскараў пераведзены з СІЗА-1 у калонію №19, размешчаную ў сяле Джаны-Джэр Сакулукскага раёна, піша "Радыё Свабода".
Як паведаміла прэс-сакратар Дзяржслужбы выканання пакаранняў Элеанора Сабатарава, у калоніі №19 ёсць корпус для асуджаных на пажыццёвае пазбаўленне волі, а Аскараў утрымліваўся ў СІЗА-1 па стане здароўя.
Паводле яе слоў, трымаць яго СІЗА больш няма падставаў.
- Ён ужо даўно павінен быў там знаходзіцца. Прысуд разгледжаны усімі інстанцыямі і ўступіў у законную сілу, - патлумачыла яна.
Нагадаем, праваабаронца Азімжан Аскараў асуджаны да пажыццёвага тэрміну зняволення паводле абвінавачання ў арганізацыі масавых беспарадкаў падчас чэрвенскіх падзеяў 2010 года, а таксама ў саўдзеле ў забойстве міліцыянта.
У канцы лютага жонка асуджанага Хадзіча Аскарава, адвакат Валяр'ян Вахітаў і кіраўніца праваабарончага руху «Бір Дуйно - Кыргызстан» Талекан Ісмаілава накіроўвалі зварот да прэзідэнта Сааранбаю Жээнбекаву. Яны прасілі амніставаць Аскарава па новым КПК, які прадугледжвае такую норму для асуджаных старэйшых за 60 гадоў.
У красавіку 2016 года Камітэт ААН па правах чалавека рэкамендаваў вызваліць Аскарава і забяспечыць яму доступ да правасуддзя. Вярхоўны суд Кыргызстана накіраваў справу на перагляд у Чуйскай абласны суд, які пакінуў прысуд у сіле.