Праваабаронцам стала вядома, што супрацоўнікі міліцыі 22 сакавіка затрымалі сяброў Руху Салідарнасці “Разам” Віктара Кавалькова, Надзею Батуру, Сяржука Мацкойця, Віталя Лухавіча. Яны ехалі ў Хатынь, каб скласці там кветкі. Як паведамляе Надзея Батура на сваёй старонцы ў фэйсбуку, прычынай затрымання стала абвінавачанне ва ўгоне невядомага аўтамабіля. Акалічнасці той справы невядомыя.
Вядома, што яны дастаўленыя ў РУУС Савецкага раёна г. Мінска.
Крыніца: Затрыманыя чатыры актывісты Руху Салідарнасці “Разам”