Як стала вядома праваабаронцам "Вясны", на 30 красавіка ў Вярхоўным судзе прызначаны разгляд скаргі асуджанага да смяротнага пакарання Аляксандра Асіповіча ў апеляцыйным парадку.
Нагадаем, 9 студзеня 2019 года на выязным пасяджэнні Магілёўскага абласнога суда ў Бабруйску быў агучаны прысуд мясцоваму жыхару Аляксандру Асіповічу. Яго звінавацілі ў двайным забойстве, здзейсненым пры абцяжарваючых абставінах і прысудзілі да смяротнага пакарання.
У судзе стала вядома, што абвінавачаны разведзены, сям'і няма. Апошняе месца працы - прыватная фірма па вырабе вокнаў. Чатыры разы быў судзімы за рабаванне, крадзеж, злоснае хуліганства, цяжкія цялесныя пашкоджанні, якія прывялі да смерці. У агульнай складанасці мужчына правёў у месцах пазбаўлення волі амаль 12 гадоў.
Крыніца: Вярхоўны суд разгледзіць скаргу асуджанага да смяротнага пакарання